Сёння ў Мінску збіраюцца індывідуальныя прадпрымальнікі

Сустрэча пачнецца сёння апоўдні ў гасцініцы “Беларусь”, яе арганізатарам выступіла рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне “Перспектыва”, інфармуе БелаПАН. Тэма форуму – “Выбар прадпрымальнікаў - цывілізаваная сучасная рынкавая эканоміка”.

Указ № 222 уступае ў сілу 1 ліпеня. Ён абавязвае ІП мець сертыфікаты і дакументы на ўсе тавары, якія будуць увозіцца імі ў Беларусь пасля названай даты. Гаворка ідзе аб першасных уліковых дакументах, што афармляюцца на тэрыторыі іншай краіны, абавязковых рэквізітах касавага чэка і іншых дакументах, якія пацвярджаюць аплату тавараў. Гэтыя патрабаванні ІП лічаць невыканальнымі, сцвярджаючы, што яны залежыць не ад іх, а ад пастаўшчыкоў, у якіх атрымаць патрэбныя дакументы практычна немагчыма.

Устаноўлены пераходны перыяд да 1 сакавіка 2015 года, падчас якога ІП могуць распрадаваць без суправаджальных дакументаў рэшткі тавараў. Гэта, як лічаць самі прадпрымальнікі, дае магчымасць людзям папрацаваць нейкі час у звыклых умовах, але сутнасць праблемы не вырашае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі