Вы тут

“Табакеркі” алігарха ўжо ў Мінску – час вяртаць іншыя шапікі?

Анатоль Шумчанка / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

30 ліпеня старшыня рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва" Анатоль Шумчанка звярнуўся ў Адміністрацыю прэзідэнта з прапановай вярнуць на вуліцы Мінска кіёскі дробнарознічнага гандлю прадстаўнікоў малога бізнесу. Падставай для такога звароту стала з’яўленне ў Мінску першага шапіка “Табакерка”. Нягледзячы на тое, што з вуліц Мінска, пасля працяглай барацьбы, зніклі ўсе шапікі драбнарознічнага гандлю прыватнікаў.

Ці можна параўноўваць спецыялізаваныя табачныя шапікі і кіёскі з рознай драбязой? Чаму ў “Перспектыве” перакананыя, што дазволам ставіць “Табакеркі” ўлады парушылі Канстытуцыю? Ці патрэбныя шапікі драбнарознічнага гандлю ў часы супермаркетаў і паўсюдна размешчаных крам “крокавай даступнасці”?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае Анатоль Шумчанка.