Сёння пройдзе фінальны матч футбольнай Лігі чэмпіёнаў

Сёння пройдзе фінальны матч футбольнай Лігі чэмпіёнаў

У суботу, 28 траўня, пройдзе фінальны матч футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У Мілане на стадыёне "Сан-Сіра" сустрэнуцца дзве мадрыдскія каманды — "Атлетыка" і "Рэал". Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 1", пачатак у 21.40.

Мінулагодні пераможца Лігі чэмпіёнаў, "Барселона", склала свае паўнамоцтвы яшчэ на стадыі 1/4 фіналу. "Атлетыка" ў плэй-оф паслядоўна перайграў галандскі ПСВ, "Барсу" і "Баварыю", "Рэал" — італьянскую "Рому", нямецкі "Вольфсбург" і англійскі "Манчэстар Сіці". Два гады таму каманда Дыега Сімеоне прайграла "Рэалу" ў фінале Лігі чэмпіёнаў у дадатковы час з лікам 1:4. Цяпер яна хоча ўзяць рэванш у каманды, якой кіруе Зінедзін Зідан.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі