Сёлета з вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе вылятае адна каманда

Футбол на пачатку вясны / vk.com/fcshakhterby
Футбол на пачатку вясны / vk.com/fcshakhterby

Сёлета з вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе наўпрост вылятае толькі адна каманда — апошняя. Каманда, якая зойме 14-е месца, правядзе стыкавыя матчы з трэцяй камандай першай лігі. Два найлепшыя клубы Д2 наўпрост выйдуць у эліту. Гэта вынікае з прынцыпаў ратацыі паміж лігамі ў сезоне 2023 года, якія зацвердзіла федэрацыя футбола, піша "Прессбол".

Як вядома, у вышэйшай лізе будзе толькі 15 каманд — "Макслайн" не быў дапушчаны федэрацыяй і застаўся ў першай лізе. Чакаецца, што ў 2024-м іх зноў стане 16.

Чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе стартуе 17 сакавіка.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі