Сёлета на мінскіх вуліцах і ў парках пасадзяць больш за 2 мільёны кветак

Сёлета на мінскіх вуліцах, плошчах, парках плануецца высадзіць 2,2 мільёна кветак. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела ўтрымання і добраўпарадкавання аб'ектаў зялёнай гаспадаркі прадпрыемства “Мінскзеленбуд” Анжаліка Пузанкова.
Паводле яе слоў, яшчэ мінулай восенню было высаджана амаль 159 тысяч цыбулін цюльпанаў, нарцысаў, гіяцынтаў і іншых кветак.

“Мінск-навіны”