Святлана Ціханоўская выпусціла зварот да рабочых

Святлана Ціханоўская выпусціла зварот да рабочых

Лідарка апазіцыі Святлана Ціханоўская запісала відэазварот да беларускіх рабочых.

Яна зазначыла, што рабочы рух у абарону сумленных выбараў напалохаў уладу. 

"Вы ўжо паказалі неверагоднае адзінства. І праявілі сталёвую вытрымку. За гэта вам вялікі дзякуй!

Вы запалохалі дыктатуру. Яна дрыжыць ад страху перад вамі, вашай сілай і мужнасцю. Таму сёння вы адчуваеце велізарны ціск. Таму зазнаяце пагрозы.

Забастоўкі заціснулі дыктатуру ў кут. Паранілі яе ў самае сэрца, таму зараз вас усімі спосабамі спрабуюць падзяліць і пасварыць. Бо калі мы будзем усе разам, у гэтага рэжыму не застанецца ні адзінага шанцу.

Забастоўкі — гэта абсалютна легальная і магутная зброя супраць рэжыму. Яны гэта ведаюць. І таму вас запалохваюць", — заявіла Ціханоўская.

Яна нагадала, што будучыня Беларусі сёння залежыць ад рабочых — іх адзінства і рашучасці. Яна папрасіла іх не палохацца і працягваць баставаць. 

"Нашыя мэты простыя — спыніць гвалт, вызваліць палітычных зняволеных, правесці празрыстыя, свабодныя і сумленныя выбары.

Разам мы сіла. Сіла, перад якой не ўстоіць ніякая дыктатура. Памятайце: толькі разам мы зможам пабудаваць краіну для жыцця", — падкрэсліла Ціханоўская.

Забастоўкі на беларускіх прадпрыемствах пачаліся тыдзень таму, іх пік прыпаў на пачатак гэтага тыдня. Кіраўнік страйкама Мінскага трактарнага завода Сяргей Дылеўскі ўвайшоў у прэзідыум Каардынацыйнай рады пры Святлане Ціханоўскай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі