Супраць спецназаўца-ўцекача распачалі крымінальную справу

Нагадаем, 21-гадовы Аляксандр Сушчык знік уначы 3 студзеня ў Мар'інай Горцы з 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння. Паведамлялася, што вайсковец пакінуў нарад са зброяй, але Мінабароны гэтую інфармацыю абвергла.

Спецназаўца затрымалі ўдзень 8 студзеня ў Чэрвеньскім раёне пасля таго, як ён скраў вопратку і прадукты харчавання ў адным з дамоў вёскі Скрабінка. Гаспадар дома і двое ўчастковых міліцыянтаў высачылі злодзея і затрымалі яго ў лесе. Зброі ў хлопца не было, ён не супраціўляўся. З'явілася версія, што спецназавец уцёк з-за адабранага ў яго сяржантам ці афіцэрам планшэта.

На здымку з архіву: Спецназаўцы з Мар'інай Горкі на вучэннях у лесе. Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі