У лесе затрымалі салдата-спецназаўца, які ўцёк з Мар'інай Горкі

Нагадаем, 21-гадовы Аляксандр Сушчык знік уначы 3 студзеня ў Мар'інай Горцы з 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння. Паведамлялася, што вайсковец пакінуў нарад са штык-нажом і рацыяй. Пазней, па неафіцыйнай інфармацыі, штык-нож і рацыю знайшлі на тэрыторыі вайсковай часці.

Да пошукаў вайскоўца падключылася міліцыя. Спецназаўца затрымалі ў Чэрвеньскім раёне удзень 8 студзеня пасля таго, як ён скраў вопратку і прадукты харчавання ў адным з дамоў вёскі Скрабінка. Гаспадар дома і двое ўчастковых міліцыянтаў высачылі злодзея і затрымалі яго ў лесе. Зброі ў хлопца не было, ён не супраціўляўся. У Чэрвеньскім РАУС з салдатам размаўлялі следчыя і прадстаўнікі вайсковай часці, інфармуе БелаПАН. БЕЛТА дадае, што вайскоўца ўжо вязуць у Мар'іну Горку.

З'явілася версія, што спецназавец уцёк з-за адабранага ў яго сяржантам ці афіцэрам планшэта.

Фота — bymedia.net


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі