Зніклага салдата цяпер шукае і міліцыя

Як паведамляе БелаПАН, міліцыя вядзе пошук, нягледзячы на адсутнасць заявы пра знікненне чалавека. Сушчык пастаўлены міліцыяй на неабходны ў такіх выпадках улік.



Аляксандр Сушчык знік уначы 3 студзеня ў Мар'іной Горцы з 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння. Паведамлялася, што вайсковец пакінуў нарад са штык-нажом і рацыяй. Пазней, па неафіцыйнай інфармацыі, штык-нож і рацыю знайшлі на тэрыторыі вайсковай часці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі