Вы тут

Стаўбцоўскага школьніка з нажом затрымалі

Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Падлетка, які ў Стобцах забіў настаўніцу і вучня, а таксама раніў яшчэ двух школьнікаў, затрымалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку пры падтрымцы АМАП. Пра гэта паведаміла МУС. 
 
Паводле папярэдніх звестак, нападніку 15 гадоў, ён вучань 10-га класа. Расследаванне ўзяў на асабісты кантроль старшыня Следчага камітэт Іван Наскевіч

Як распавядала Еўрарадыё, здарэнне адбылося ў сярэдняй школе №2 у Стоўбцах у 8.05. Школьнік напаў на настаўніцу гісторыі і яшчэ трох вучняў. Пасля гэтага ён уцёк з месца злачынства. 

Як пішуць у сацсетках, хлопца злавілі ў пад'ездзе дома на вуліцы Свярдлова.