Вы тут

У стаўбцоўскую школу, дзе адбыліся забойствы, прызначылі новага дырэктара

Аляксей Суднік на ўрачыстай лінейцы / svaboda.org

У школу №2 у Стоўбцах прызначылі новага дырэктара. Аляксея Судніка, які заняў гэтую пасаду, вучням і настаўнікам прадставілі на ўрачыстай лінейцы 2 верасня, перадае Радыё "Свабода". 

Былая дырэктарка школы Аксана Лось на ўрачыстую лінейку не прыйшла. 

Як распавядала Еўрарадыё, дырэктарку звольнілі напрыканцы жніўня, перад самым пачаткам навучальнага года. Сама Аксана Лось заяўляла, што гэта было яе ўласнае рашэнне. Аднак бацькі вучняў і настаўнікі ў гэта не вераць: занадта нечаканым было звальненне дырэктаркі. 

11 лютага 2019 года вучань гэтай школы напаў з нажом на настаўніцу і трох іншых школьнікаў. Загінулі 50-гадовая настаўніца гісторыі і вучань 11-га класа. Яшчэ двух школьнікаў шпіталізавалі з раненнямі.

Новы дырэктар школы Аляксей Суднік расказаў "Свабодзе", што ўзначаліць школу №2 яму прапанавалі 28 жніўня. Гэта быў той самы дзень, калі Аксана Лось напісала заяву аб звальненні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.