Стаў вядомы расклад вакацый у беларускіх школьнікаў

Стаў вядомы расклад вакацый у беларускіх школьнікаў

Стаў вядомы расклад вакацый у беларускіх школьнікаў у новым навучальным годзе (2020/2021 гадоў). Графік апублікавала Міністэрства адукацыі. З яго вынікае, што першая чвэрць, якая распачынаецца 1 верасня, скончыцца 31 кастрычніка. Канікулы працягнуцца восем дзён — да 8 лістапада, а 9 лістапада пачнецца другая чвэрць, яна скончыцца 24 снежня.

Зімовыя канікулы будуць доўгія (17 дзён) — трэцяя чвэрць пачнецца 11 студзеня і працягнецца да 27 сакавіка. Далей будзе восем дзён веснавых вакацый (ад 28 сакавіка да 4 красавіка). Чацвёртая чвэрць пачнецца 5 красавіка і працягнецца да 31 траўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі