У Баранавіцкім раёне закончылі рэстаўрацыю вялізнай статуі зубра каля трасы М1.
Гэтая гіганцкая фігура ўжо каля 20 гадоў сустракае падарожнікаў, якія едуць з Мінскай у Брэсцкую вобласць. Скульптура мае ў вышыню 20 метраў, у даўжыню 28 метраў, а важыць 70 тон.
Пасля рэстаўрацыі статуя "набыла аблічча".
