Вы тут

Сталі вядомыя вынікі масавых праверак тэхагляду транспарту ў Беларусі

БЕЛТА

Сталі вядомыя вынікі масавых праверак тэхагляду транспарту ў Беларусі. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ, за дзесяць дзён (7-17 жніўня) выявілі больш за 14 тысяч парушальнікаў. З іх 4,3 тысячы кіроўцаў былі злоўлены без тэхагляду паўторна на працягу года. Найбольш парушальнікаў выяўлена ў Мінскай вобласці — амаль 3 тысячы, у Мінску — 2243, у Віцебскай вобласці — крыху больш за 2 тысячы.

Дарэчы, сёлета за адсутнасць тэхагляду каля 100 кіроўцаў прыцягваліся дзесяць і больш разоў. Рэкардсменам з'яўляецца жыхар Віцебска, які ўжо заплаціў больш за тысячу рублёў штрафаў.

Як інфармавала Еўрарадыё, да пачатку згаданай акцыі сёлета было больш за 195 тысяч выпадкаў затрымання транспартных сродкаў без тэхагляду. Тэлеканал "Беларусь 1" памылкова паведаміў, што за некалькі дзён жніўня затрымалі 200 тысяч кіроўцаў-парушальнікаў, што было абвергнута.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.