Агучаныя вынікі масавых праверак тэхагляду транспарту ў Беларусі

Агучаныя вынікі масавых праверак тэхагляду транспарту ў Беларусі

ДАІ Беларусі агучыла прамежкавыя вынікі масавых праверак тэхагляду транспарту, якія праходзяць з 7 жніўня. Як інфармуе тэлеканал "Беларусь 1", злавілі каля 200 тысяч кіроўцаў, у якіх не было допуску да ўдзелу ў дарожным руху (гэта больш за 5% ад зарэгістраваных аўтамабіляў). За няпройдзены тэхагляд давядзецца заплаціць штраф — ад 1 да 3 базавых велічынь (25,5-76,5 рубля), калі зловяць паўторна — ад 2 да 5 базавых (51-127 рублёў).

Перад пачаткам акцыі ДАІ паведамляла, што сёлета было больш за 195 тысяч выпадкаў затрымання транспартных сродкаў без тэхагляду, з іх паўторна — 75 тысяч. Атрымліваецца, што за некалькі дзён удалося пераўзыйсці вынікі, дасягнутыя за сем месяцаў. Дарэчы, у студзені-ліпені 2019-га колькасць выдадзеных у нашай краіне дазволаў на транспарт скарацілася на 8%. Эксперты мяркуюць, што на гэта шмат у чым паўплывала ўвядзенне так званага дарожнага збору.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі