Сталі вядомыя падрабязнасці пра беларусаў, якіх выслалі са Швецыі ў РБ

Беларусаў са Швецыі ў Літву прывезлі ў кайданках (ілюстрацыйнае фота)

Беларусаў са Швецыі ў Літву прывезлі ў кайданках (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

Сталі вядомыя падрабязнасці пра беларусаў, якіх выслалі са Швецыі ў Беларусь. Высветлілася, што бацька і муж дэпартаваных памёр за кратамі ў РБ, паведамляе Радыё Свабода.

Жанчына і яе сын выехалі ў Швецыю (пазней выехала і дачка) пасля таго, як муж і бацька быў затрыманы. Супраць яго распачалі крымінальную справу. Сваякі сцвярджаюць, што мужчыну асудзілі на тры гады пазбаўлення волі за "палітыку" (праваабаронцы гэта не пацвярджаюць). У жніўні 2023-га ён памёр за кратамі. Сям'я выехала з турыстычнымі італьянскімі візамі. У Швецыі яны падалі дакументы на палітычны прытулак. Але ім адмовілі.

Маці і сына змясцілі ў лагер, а 21 жніўня дэпартавалі ў Літву. Адправілі самалётам у кайданках. З віленскага аэрапорта беларусаў прывезлі да мяжы, дзе высадзілі ў нейтральнай зоне. Падчас праходжання мяжы на беларускім баку іх доўга дапытвалі. У выніку сына затрымалі, а маці дазволілі ехаць далей. Дакладны лёс затрыманага пакуль невядомы. Як і невядома, у чым яго абвінавачваюць. Першапачаткова ён мог знаходзіцца ў СІЗА Гродна.

Дачка павінна выехаць са Швецыі да 3 верасня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі