Стала вядомая дата пачатку суда над прэс-сакратаром кампаніі А1

Стала вядомая дата пачатку суда над прэс-сакратаром кампаніі А1

Стала вядомая дата пачатку суда над прэс-сакратаром кампаніі А1 Мікалаем Брэдзелевым — 29 жніўня. Як паведамляюць праваабаронцы, крымінальную справу разгледзіць Мінгарсуд. Брэдзелева абвіначаваюць у "злоўжыванні ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі" і ў "фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання".

Прэс-сакратар (кіраўнік упраўлення сувязяў з грамадскасцю) кампаніі мабільнай сувязі А1 Мікалай Брэдзелеў быў затрыманы ў снежні 2021 года. Спачатку яго асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. На "пакаянным" відэа ён распавёў, што перадаваў блогеру, які жыве за мяжой, інфармацыю "звязаную з яго прафесійнай дзейнасцю". У кампаніі заявілі, што Брэдзелеў пры сваёй пасадзе проста не меў тэхнічнага доступу да такой інфармацыі.

Праз 15 сутак пасля затрымання Мікалай Брэдзелеў не выйшаў на волю, паколькі была распачата крымінальная справа. Беларускія праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. Брэдзелеў знаходзіцца ў СІЗА № 1 у Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі