Затрымалі прэс-сакратара кампаніі А1
![Затрымалі прэс-сакратара кампаніі А1](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/a1-1012.jpg.webp?itok=trNs2acn)
Сілавікі затрымалі прэс-сакратара кампаніі мабільнай сувязі А1 Мікалая Брэдзелева. Мяркуючы па фота, якое з'явіліся ў адным з прапагандысцкіх тэлеграм-каналаў, да яго прыходзілі з ператрусам.
На "пакаяльным" відэа Брэдзелеў распавядае, што перадаваў блогеру Антону Матольку інфармацыю "звязаную з яго прафесійнай дзейнасцю".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.