Вы тут

Прэс-сакратар кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў асуджаны на 15 сутак арышту

Мікалай Брэдзелеў / Скрыншот з відэа, распаўсюджанага праўладнымі тэлеграм-каналамі

Прэс-сакратар (кіраўнік упраўлення сувязяў з грамадскасцю) кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў асуджаны на 15 сутак арышту. Пра гэта "Нашай ніве" паведаміла яго маці. За што канкрэтна пакаралі Брэдзелева, пакуль невядома.

Пра затрыманне Мікалая Брэдзелева стала вядома 10 снежня. На "пакаянным" відэа ён распавёў, што перадаваў блогеру, які жыве за мяжой, інфармацыю "звязаную з яго прафесійнай дзейнасцю". Якраз "уцечкай даных" патлумачылі сілавікі затрыманне прэс-сакратара. У кампаніі заявілі, што Брэдзелеў пры сваёй пасадзе проста не меў тэхнічнага доступу да такой інфармацыі, але пачалі пашыраную праверку.

З'яўленне згаданага відэа асудзілі як кампанія А1, так і МЗС Аўстрыі — за ўмяшанне ў прыватнае жыццё Мікалая Брэдзелева.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.