Стала вядома, колькі расійскіх вайскоўцаў пройдуць па Мінску 3 ліпеня

Стала вядома, колькі расійскіх вайскоўцаў пройдуць па Мінску 3 ліпеня

Стала вядома, колькі расійскіх вайскоўцаў пройдуць па Мінску 3 ліпеня. У парадзе, прысвечаным Дню незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прымуць удзел больш за 300 салдат, сяржантаў і афіцэраў Кантэміраўскай дывізіі. Як інфармуе ТАСС, у механізаванай калоне беларускага войска будзе і расійская тэхніка. Сярод яе называюцца комплексы аператыўна-тактычнах ракет "Іскандэр", бронетранспарцёры БТР-82А. Над беларускай сталіцай праляцяць знішчальнікі Су-30 і Су-34, разведвальна-ударныя верталёты Ка-52, шматмэтавыя верталёты Мі-8. Расійскія вайскоўцы праводзяць трэніроўкі "у пунктах пастаяннай дыслакацыі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі