Стала вядома, калі ў Беларусі з'явіцца першы снег
Уначы і раніцай у аўторак, 6 кастрычніка, у Беларусі ў асобных раёнах прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Удзень пераважна без ападкаў. У начныя гадзіны месцамі на поўдні нашай краіны магчымы слабы туман. Вецер будзе паўночна-ўсходні, 5-10 метраў за секунду (з парывамі да 14 метраў), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна складзе ад 2 градусаў са знакам плюс на поўначы Беларусі да 12 цяпла на поўдні. У дзённыя гадзіны чакаецца 6-12 градусаў вышэй за нуль, на поўдні — 13-16 цяпла.
У сераду і чацвер амаль па ўсёй тэрыторыі нашай краіны прагназуюцца замаразкі ад 0 да мінус 5 градусаў. У далейшым такое надвор'е захаваецца.
Як паведамляе партал tut.by са спасылкай на начальніка службы гідраметэаралагічных прагнозаў Дзмітрыя Рабава, у канцы тыдня на Віцебшчыне і Магілёўшчыне магчымы першы снег.
Фота: ria.ru, БЕЛТА