Стала вядома, калі бязвізавы ўезд праз Нацаэрапорт Мінск павялічаць да 10 дзён
Тэрмін бязвізавага ўезду праз Нацыянальны аэрапорт Мінск гэтым летам можа павялічыцца да 10 дзён. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін на выніковай калегіі Мінтранса, перадае БЕЛТА.
"Што тычыцца бязвізу, то ў нас сёння 10 дзён — Брэст, Гродна і 5 дзён — праз Нацыянальны аэрапорт. Ёсць даручэнне для МЗС на працягу гэтага года, напэўна, у ліпені-жніўні будзе ўжо 10 дзён праз Нацыянальны аэрапорт", — заявіў чыноўнік.
Калінін даручыў кіраўніцтву Нацыянальнага аэрапорта Мінск і авіякампаніі "Белавія" стварыць неабходныя ўмовы для гасцей краіны.
Пяцідзённы бязвізавы ўезд у Беларусь для замежных турыстаў пачаў дзейнічаць у лютым 2017 года. З 1 студзеня 2018-га тэрмін бязвізавага знаходжання замежных грамадзян у асобных раёнах Брэстчыны і Гродзеншчыны быў працягнуты да 10 дзён.