Справу аб карупцыі на Шчучынскім масласырзаводзе накіравалі ў суд

Справу аб карупцыі на Шчучынскім масласырзаводзе накіравалі ў суд

Справу аб карупцыі на Шчучынскім масласырзаводзе накіравалі ў суд. Па ёй праходзіць начальнік аддзела рознічнага гандлю гэтага прадпрыемства. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, з сярэдзіны 2013-га да пачатку 2015 года яна аддавала незаконныя ўказанні работніцам, якія ёй падначальваліся, аб перадачы ёй і яе знаёмым прадукцыі з фірмовых крамаў без аплаты. Згаданая службовая асоба арганізавала спісанне скрадзенай прадукцыі, дзеля чаго ўносіла непраўдзівыя звесткі і запісы ў афіцыйныя дакументы. Таксама жанчына загадвала падначаленым складаць непраўдзівыя дакументы пра факты атрымання і выдачы тавараў крамам.

Матэрыяльныя страты прадпрыемству ад дзейнасці начальніка аддзела склалі каля 460 млн рублёў.

Следчыя вывучылі сотні дакументаў, дапыталі дзясяткі работнікаў масласырзавода і крамаў. Жанчыне выставілі абвінавачанне па двух артыкулах: "крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры" і "злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, якое пацягнула за сабой цяжкія наступствы". Службовая асоба знаходзіцца пад вартай. Быў накладзены арышт на яе маёмасць на суму каля 100 млн рублёў. Яна ўжо кампенсавала 300 млн рублёў стратаў.

Расследаванне крымінальнай справы завершанае і накіраванае для разгляду ў суд.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі