Вы тут

Споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння гісторыка Міколы Ермаловіча

Мікола Ермаловіч падчас інтэрв'ю / zviazda.by

29 красавіка споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння гісторыка Міколы Ермаловіча (1921 — 2000). Яго галоўныя і самыя вядомыя працы — "Па слядах аднаго міфа" і "Старажытная Беларусь".

Кніга "Па слядах аднаго міфа" была напісаная ў савецкія часы і доўгі час распаўсюджвалася ў самвыдаце, афіцыйна выдадзена была ў 1989-м. Ермаловіч "надаў нашай гісторыі нацыянальны кірунак", зрабіў гісторыю ВКЛ часткай гісторыі Беларусі, кажа гісторык Алег Дзярновіч. З яго канцэпцыяй многія навукоўцы не згодныя, звяртаюць увагу на памылкі, але прызнаюць "агульнакультурную значнасць" прац Міколы Ермаловіча.

Ермаловіч у 1992 годзе стаў лаўрэатам дзяржаўнай прэміі Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.