СМІ: на каталіцкае Раство да Зямлі наблізіцца гіганцкі астэроід

СМІ: на каталіцкае Раство да Зямлі наблізіцца гіганцкі астэроід

На каталіцкае Раство на небяспечную адлегласць да Зямлі можа наблізіцца гіганцкі астэроід (яго дыяметр — больш за кіламетр). Астрафізікі NASA, якія працуюць у абсерваторыі Арасіба ў Пуэрта-Рыка, не выключаюць, што касмічны аб'ект 2003 SD220 можа справакаваць магутныя землятрусы і актывізаваць вулканы.

Як інфармуе РІА "Новости", расійскі астрафізік, прафесар Маскоўскага дзяржуніверсітэта і кіраўнік лабараторыі касмічнага маніторынгу Уладзімір Ліпуноў супакойвае. Паводле яго слоў, за згаданым астэроідам назіраюць ужо 15 гадоў і арбіта яго вядомая, хаця зрэдку яна можа змяняцца. Ён перакананы, што 25 снежня касмічны госць не з'явіцца каля Зямлі.

Здымак з архіву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі