Словы Ермаковіча няправільна зразумелі, з БАТЭ ён пакуль не сыходзіць

Словы Ермаковіча няправільна зразумелі, з БАТЭ ён пакуль не сыходзіць

У нядзелю БАТЭ на сваім полі сенсацыйна прайграў “Крумкачам” — 2:3. У выніку адставанне ад лідара салігорскага “Шахцёра” павялічылася да 5 ачкоў (яно было б большым, каб брэсцкае “Дынама” ў матчы з гарнякамі не зраўняла лік — 2:2). Выступаючы на пасляматчавай прэс-канферэнцыі Аляксандр Ермаковіч сказаў, што яму “сорамна, проста няма слоў”. І дадаў: “Я павінен сысці”. І пайшоў. Журналісты палічылі, што галоўны трэнер гаварыў пра сваю магчымую адстаўку. Аднак неўзабаве з’явілася тлумачэнне прэс-службы БАТЭ. Аказваецца, Аляксандра Ермаковіча няправільна зразумелі. “Ермаковіч прыйшоў на прэс-канферэнцыю засмучаны і не быў настроены на размову. Яго фраза азначала толькі тое, што ён як мага хутчэй хацеў пакінуць залу для прэс-канферэнцый”, — пераказвае тлумачэнне прэс-службы клуба сайт by.tribuna.com.

Аляксандру Ермаковічу 42 гады. Ён быў футбалістам БАТЭ (1998 — 2008), працаваў у трэнерскім штабе (2009 — 2013). Каманду ўзначаліў пасля сыходу ў 2013-м Віктара Ганчарэнкі.

24 жніўня БАТЭ згуляе ў гасцях у плэй-оф Лігі Еўропы з украінскай "Александрыяй". На "Барысаў-Арэне" была зафіксаваная нічыя 1:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі