“Крумкачы” сенсацыйна перамаглі БАТЭ (відэа)

“Крумкачы” сенсацыйна перамаглі БАТЭ (відэа)

“Крумкачы” сенсацыйна перамаглі БАТЭ — 3:2. Здарылася гэта ў нядзелю на “Барысаў-Арэне” ў матчы 19-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Першы тайм быў за гасцямі — 2:0. Галы на рахунку Філіпа Іванова, які вярнуўся ў каманду (20-я хвіліна, з пенальці), і Аляксандра Філановіча (25). У пачатку другога тайма БАТЭ здолеў аднавіць раўнавагу. Спачатку гол забіў Міхаіл Гардзяйчук, які выйшаў на замену (48-я), а пасля — Мікалай Сігневіч (56-я хвіліна). Здавалася, што гаспадары поля вырвуць так патрэбную ім перамогу. Аднак дальні ўдар Уладзіслава Іванова на 68-й хвіліне перакрэсліў гэтыя надзеі. Мінчукі здолелі адбіць усе атакі БАТЭ і ўтрымаць пераможны лік.

У іншых матчах былі зафіксаваныя наступныя вынікі: “Нёман” — “Дынама” (Мінск) — 0:1, “Дынама” (Брэст) — “Шахцёр” — 2:2, “Мінск” — “Славія” — 2:2. Лідыруе салігорскі “Шахцёр” — 44 ачкі, мінскае “Дынама” набрала 43 ачкі, у БАТЭ засталося 39.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі