Следства правярае дзве версіі здарэння на Светлагорскім ЦКК

Пасля выбуху на Светлагорскім ЦКК / прэс-служба Следчага камітэта
Пасля выбуху на Светлагорскім ЦКК / прэс-служба Следчага камітэта

Пры выбуху на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце тры чалавекі загінулі (24, 31 і 42 гады), а два атрымалі цялесныя пашкоджанні. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным каментары Следчага камітэта.

Як распавядала Еўрарадыё, зранку 8 чэрвеня былі названыя імёны загінулых работнікаў прадпрыемства — гэта выпаршчыкі шчолакаў Віктар Раманькоў, Міхаіл Шаціца, Алег Кацуба.

Следчыя правяраюць дзве версіі прычын трагедыі — работы без рэгламенту і дапушчаныя парушэнні ў тэхналагічным працэсе.

Выбух на Светлагорскім ЦКК адбыўся ўдзень 7 чэрвеня. Санстанцыя заявіла, што жыццю і здароўю жыхароў горада аварыя на прадпрыемстве не пагражае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі