Вы тут

“Слава Украіне!”: харваты Віда і Вукоевіч перадалі прывітанне кіеўскаму “Дынама”

Дамагой Віда падчас матчу 1/4 фіналу чэмпіянату свету

Абаронца зборнай Харватыі Дамагой Віда разам з былым гульцом каманды Огненам Вукоевічам перадалі відэапрывітанне гульцам кіеўскага “Дынама” пасля перамогі над зборнай Расіі. Каманда Харватыі адолела расіянаў 7 ліпеня ў ¼ фіналу чэмпіянату свету (2:2, 4:3 пен.).

“Слава Украіне, давай, давай!” — прамовіў Віда, а Вукоевіч дадаў: “Гэтая перамога за “Дынама” і за Украіну. Харватыя, наперад!”.

Абодва размаўлялі па-руску. Варта адзначыць, што Віда гуляў за кіеўскі клуб з 2013-га па 2018 год, а Вукоевіч — з 2008-га па 2015-ы.

Пазней Віда патлумачыў журналістам, што гэты запіс быў жартам  для сяброў з кіеўскага “Дынама”, а палітыкі тут няма. “Я люблю рускіх і люблю ўкраінцаў”, — сказаў ён.