Скульптура смажанкі можа з'явіцца ў Беларусі
![Тая самая кираўская смажанка / blisch.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/IMG_20191122_164821-06.jpg.webp?itok=BmEmcs-c)
Тая самая кираўская смажанка / blisch.by
Скульптура смажанкі можа з'явіцца ў мястэчку Кіраўск ў Магілёўскай вобласці, піша мясцовае выданне mogilevnews.by.
У Кіраўску на трасе "Магілёў-Бабруйск" функцыюе аднайменнае кафэ. Сцвярджаецца, што кожны дзень там прадаюць ад 2 да 4 тысяч смажанак. У месяц кафэ зарабляе на смажанках 170 тысяч рублёў. Ад папулярнасці мясцовых смажанак, верагодна, і ідзе жаданне займець у горадзе адпаведную скульптуру.
Як будзе выглядаць скульптура і дзе яе ўсталююць, пакуль невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.