Скандал у італьянскім футболе: флэш-моб гульцоў на полі (відэа)

Гулялі каманды "Начарына" і "Салернітана". Аднак гульнёй гэта было цяжка назваць, паколькі футбалісты "Начарыны" пачалі падаць на газон ды пакідаць поле самастойна, альбо пры дапамозе медыкаў. У выніку ад каманды засталося толькі... 6 гульцоў на полі. Матч быў спынены.



Цяпер праводзіцца расследаванне. Але ўжо вядомыя прычыны масавага флэш-мобу. На матч быў забаронены праход заўзятарам "Начарыны". Найбольш раз'юшаныя "тыфозі" пагражалі футбалістам сваёй каманды, калі яны будуць гуляць з "Салернітанай". І многія з іх заняліся сабатажам. Дарэчы, футбалістам давялося ўцякаць з поля — з трыбун на іх ляцелі самыя разнастайныя рэчы (на здымку).
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі