Вы тут

Скандал: Акадэмію СБУ ўпрыгожвае мурал з беларусам са "спецназа ФСБ"

Мурал мае назву "На варце бяспекі Украіны".

Акадэмію Службы бяспекі Украіны ў Кіеве ўпрыгожвае мурал з беларусам са "спецназа ФСБ". Як інфармуе lenta.ru, выява спецназаўца амаль цалкам адпавядае здымку ўдзельніка беларускай страйкбольнай каманды РОСН, які быў апублікаваны ў часопісе AirsoftMag. На сайце каманды адзначаецца, што яна "займаецца мадэляваннем рэальна існуючых падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння — рэгіянальных груп спецпрызначэння ФСБ РФ".

Мурал "На варце бяспекі Украіны" з'явіўся яшчэ ў жніўні да Дня незалежнасці Украіны. У адкрыцці прыняў удзел старшыня СБУ Васіль Грыцак. Ён тады сказаў, што будынак упрыгожылі "патрыятычным муралам". "Ваяр-казак і ваяр-спецназавец поруч выяўленыя на гэтым мурале", — гаварыў Грыцак. Ён адзначыў, што раней гэтая выява з'явілася на сайце СБУ і яна "спадабалася як супрацоўнікам службы бяспекі, так і многім грамадзянам".

Цяпер можна чакаць, што суседа казака на мурале перамалююць.