Масажыст, які здымаў кліентак, расказаў сваю версію падзей
Тэлефон масажыста, накіраваны на кліентак / фота са старонкі Наталлі Чайкоўскай
Масажыст, на сеансе ў якога мінчанка заўважыла тэлефон з уключаным відэазапісам, сцвярджае, што рабіў гэта для сваёй абароны. Такі каментар ён даў тэлеканалу АНТ.
Мужчына заяўляе, што ў сацсетках пра яго распаўсюджваюць ілжывыя звесткі: "Ведаеце, я часам або запісваю, або здымаю, каб пытанняў не было маральных. І проста паставіў абы-як камеру, ну, па-дурному, не папярэдзіў проста яе, проста забыўся я пра гэта".
Масажыст заявіў, што звычайна папярэджвае кліентак пра ўключаную камеру. "У мяне такая абарона мая, разумееце, не вычварэнец, так. Камера была накіравана строга ў падлогу, строга ў стол".
Мужчына заявіў, што кліентка з'явілася на здымках, бо зайшла ў поле зроку камеры. Далей адбыўся такі дыялог:
— Ну зразумела, але вы ж таксама так тэлефон паставілі…
— Нічога не выдаляючы, я аддаў міліцыі тэлефон, і вось яны потым прапішуць, ці знайшлі што-небудзь. Там нічога не было, гэта хлусня.
Пра масажыста, які здымаў аголеных кліентак, расказала ў сацсетках Наталля Чайкоўская. Мінчанка паведаміла, што знайшла ў памяці тэлефона не толькі свае здымкі, але і іншых жанчын. Яна напісала заяву ў міліцыю, якая цяпер займаецца праверкай.
Гісторыя атрымала вялікі розгалас у сацсетках.