Вы тут

СК: З хлопца, які парэзаў настаўніцу, не трэба было рабіць ахвяру

Фото: belsat.eu

Кіраўнік Следчага камітэта Іван Наскевіч адказаў на пытанне Еўрарадыё наконт справы мінскага гімназіста Даната Скакуна, які парэзаў настаўніцу і ў красавіку 2017-га быў асуджаны на 8 гадоў зняволення. Ці праводзілі следчыя дзеянні з ім ўначы?

Наскевіч: “Ніякіх следчых дзеянняў ноччу з ім не праводзілася. Ніхто яго не дапытваў. Ноччу сам напісаў заяву, у якой распісаў сам працэс таго, што мела месца ў школе паміж ім і яго настаўнікам. Усе допыты былі ў прысутнасці яго абаронцы, у дзённы час. Тут ніякіх пытанняў няма. Дарэмна з Даната робяць нейкую ахвяру. У нас няма сумневаў, што ён вінаваты. А з-за таго, што быў такі рэзананс вакол справы — яму стала толькі горш. Я дапускаю, што ён мог бы даваць нейкія паказанні. Іх няма. Які можа быць следчы эксперымент, ён жа маўчаў“.

— Навошта? Калі вы самі кажаце, што ён сам у першую ноч усё напісаў?

Наскевіч: “Бо з’явіўся абаронца, бацькі. Яму цяпер трэба думаць пра датэрміновае вызваленне, а не рабіць з яго ахвяру“.