Вы тут

Апеляцыю па справе аб нападзе на мінскую настаўніцу разгледзяць 19 верасня

Гімназія №74 у Мінску.

Вярхоўны суд прызначыў дату разгляда апеляцыі па справе Даната Скакуна — мінскага гімназіста, якога прызналі вінаватым у нападзе на настаўніцу рускай мовы. Пасяджэнне адбудзецца праз месяц, 19 верасня. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі сваякі Даната.

Трагедыя ў сталічнай гімназіі №74 адбылася 23 траўня 2016 года. Згодна з афіцыйнай версіяй, падазраваны дзевяцікласнік Данат Скакун зайшоў у клас каля 8:20 раніцы, закрыў за сабой дзверы і напаў на 57-гадовую настаўніцу рускай мовы і літаратуры.

Следства па рэзананснай справе цягнулася амаль 9 месяцаў. 16-гадовага хлопца судзілі за закрытымі дзвярыма. За замах на забойства асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ёй службовай дзейнасці, учынены з асаблівай жорсткасцю, гімназіста пакаралі 8 гадамі зняволення.