Вы тут

СК распачаў яшчэ адну справу за надзвычайнае здарэнне на чыгунцы

Невядомы замкнуў дротам рэйкі / @skovby​

Распачатая чарговая крымінальная справа па факце надзвычайнага здарэння на чыгунцы. Інцыдэнт адбыўся ўначы 5 кастрычніка недалёка ад аграгарадка Шчомысліца. Хтосьці замкнуў "металічным дротам рэйкі і тым самым вывеў з ладу сігналізацыю", расказалі ў Следчым камітэце.

У выніку пазаштатна спрацаваў святлафор — загарэлася чырвонае святло. Такім чынам "была парушаная праца чыгункі", адзначылі ў СК.

Крымінальная справа распачатая па ч. 1 арт. 309 (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць шляхоў спалучэння). Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — да трох гадоў пазбаўлення волі.

Адзначым, што ў перыяд з кастрычніка 2020 года па сакавік 2021 года пракуратура і падраздзяленні СК распачалі 97 такіх крымінальных спраў.  У тым ліку 92 — па арт. 309 КК, астатнія — па артыкулах "Акт тэрарызму" і "Хуліганства".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.