Сіноптыкі: У суботу чакаецца ад -3 да +2

У заходніх і цэнтральных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, на дарогах захаваецца галалёдзіца, месцамі галалёд. Ноччу і раніцай ва ўсходніх раёнах слабы туман, шэрань. Вецер будзе паўднёвым, 3-8 метраў за секунду, інфармуе БЕЛТА.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да -6 градусаў, па ўсходзе пры праясненнях чакаецца да 9 градусаў ніжэй за 0, днём — ад 3 градусаў марозу да 2 цяпла.

Фота — telegraf.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі