Сіноптыкі: У пятніцу рэзка пахаладае

26 снежня надвор’е абумовяць малаактыўныя атмасферныя фронты і халодныя паветраныя масы, якія ссоўваюцца са Скандынаўскай паўвыспы. Таму ўначы і раніцай месцамі чакаецца кароткачасовы снег, удзень без істотных ападкаў.

Вецер будзе паўночна-заходні, поўночны ўмеркаваны. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца.

Тэмпература паветра цягам сутак мінус 2-8 градусаў, уначы па паўночным захадзе да мінус 9-12 градусаў, паведамляе сайт pogoda.by

Фота: news2000.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі