Сіноптыкі: У панядзелак будзе да +5 градусаў

Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуецца снег, мокры снег. Удзень ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу чакаюцца толькі месцамі. У асобных раёнах магчымы слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні ўмеркаваны, удзень парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 градусаў па паўночным усходзе краіны да плюс 2 градусаў па паўднёвым захадзе. Удзень — ад мінус 1 градуса да 5 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі