Сіноптыкі: У нядзелю на Брэстчыне да +10

22 лютага ў Беларусі прагназуецца пераменная хмарнасць. Месцамі выпадуць невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Уначы і раніцай у некаторых раёнах чакаецца туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы ўмеркаваны, па поўначы парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, удзень паветра прагрэецца ад 2 да 8 градусаў, па Брэсцкай вобласці — да 10 градусаў вышэй за нуль.

Сіноптыкі таксама адзначаюць, што ў бліжэйшыя суткі будзе ўзрастаць атмасферны ціск, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі