Сіноптыкі: У нядзелю будуць замаразкі

Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе слабы туман. Вецер чакаецца ўсходні слабы да ўмеркаванага.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-6 градусаў. На глебе і месцамі ў паветры прагназуюцца замаразкі да мінус 3 градусаў. Паветра ўдзень прагрэецца да 8-13 градусаў, на паўднёвым захадзе — да 15 градусаў цяпла.

6-8 кастрычніка халоднае з начнымі замаразкамі надвор’е захаваецца, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі