Сіноптыкі: У аўторак чакаецца мокры снег

Уначы па поўдні, а раніцай і днём у многіх раёнах чакаецца снег, мокры снег. Месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах захаваецца галалёдзіца, перадае БЕЛТА. Вецер будзе пераменных напрамкаў 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 да 7 градусаў ніжэй за нуль, па поўначы пры праясненнях чакаецца -8...-10. Удзень сіноптыкі прагназуюць ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі