Сіноптыкі: Лета вернецца ў Беларусь у суботу

Тэмпература паветра на 3-6 градусаў ніжэйшая за норму для сярэдзіны чэрвеня і адпавядае пачатку траўня. Да пятніцы ўначы будзе ад 2 да 12 цяпла, удзень — ад 12 да 21 градуса вышэй за нуль. Штодня месцамі прагназуюцца дажджы, навальніцы.



Надвор'е палепшыцца ў суботу, калі ў Беларусь, замест халаднаватага скандынаўскага, прыйдзе цёплае паветра з Цэнтральнай Еўропы. У суботу ў дзённыя гадзіны чакаецца 18-24, а на захадзе краіны — да 26 цяпла, у нядзелю пацяплее яшчэ на некалькі градусаў. У многіх раёнах дажджы спыняцца, інфармуе БЕЛТА.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі