Сілавікі шукалі спісы навучэнцаў польскіх курсаў у Мінску за апошнія гады
![Сілавікоў цікавяць беларусы, якія вывучалі польскую мову](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/notes-514998_1280.jpg.webp?itok=qu003Y5D)
Сілавікоў цікавяць беларусы, якія вывучалі польскую мову / pixabay.com
У Мінску нядаўна закрылі, як мінімум, дзве прыватныя школы польскай мовы. Як паведамляе Радыё Свабода, сілавікі шукалі спісы навучэнцаў польскіх курсаў у Мінску за апошнія гады. Але яны былі толькі ў дырэктара школы, які працуе з-за мяжы. Той апынуўся ў складанай маральнай сітуацыі: або падставіць сотні кліентаў школы, або сваіх супрацоўнікаў, на якіх ціснулі сілавікі. Яны падчас візіту запалохвалі і прапаноўвалі добраахвотна закрыць курсы, расказаў адзін з выкладчыкаў: "Спыняйце рэкламу, спыняйце дзейнасць, пішыце заяву на ліквідацыю, ...бо іншым разам прыйдуць людзі больш сур’ёзныя і ў масках".
Восенню 2023-га стала вядома, што прадстаўнікі Міністэрства адукацыі пачалі прыходзіць з рэйдамі на курсы польскай мовы ў Мінску. У снежні ўжо прыйшоў ГУБАЗіК. Акцыя праводзіцца ў рэчышчы пераследу польскасці ў РБ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.