Што робяць беларусы ЗША для дапамогі беларусам і Украіне — эфір

Праект па ўстаноўцы флагштока з бел-чырвона-белым чцягам у Філадэльфіі / Еўрарадыё
Праект па ўстаноўцы флагштока з бел-чырвона-белым чцягам у Філадэльфіі / Еўрарадыё

З Беларусі працягваюць выязджаць тыя, каму пагражае пераслед з боку лукашэнкаўскага рэжыма. Так, асобныя ІТ-шнікі, якім не хапае беларускага сервісу і “малочкі” вяртаюцца, але такіх няшмат і ў іх над галавой крымінальная справа за, прыкладам, данаты не вісіць. Вымушана выязджае значна больш людзей і ім патрэбная дапамога і падтрымка на новым месцы. 

Чым жывуць беларускія дыяпары ЗША і ці не стаміліся яны ад актыўнасці і ўзаемадапамогі? Што было зроблена цягам 2022 года і якія планы на новы год? Адкрыццё прасторы Belarus FREEDOM Housе у Філадэльфіі — якія магчымасці гэта дае актывістам? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць прэзідэнтка Асацыяцыі беларусаў Амерыкі Надзея Нортан і сузаснавальнік прасторы Belarus FREEDOM Housе у Філадэльфіі Глеб Івашкевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі