Штаб Бабарыкі — пра "несапраўдныя подпісы": перамагчы большасць немагчыма

Штаб Бабарыкі — пра "несапраўдныя подпісы": перамагчы большасць немагчыма

Штаб патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі выступіў з афіцыйным зваротам з нагоды шматлікіх выпадкаў нерэгістрацыі подпісаў за яго вылучэнне. Напярэдадні стала вядома, што былі прызнаны несапраўднымі больш за 47 тысяч подпісаў у Фрунзенскім раёне Мінска, 30 тысяч — у Маскоўскім раёне сталіцы, каля 5,5 тысячы — у Магілёве і г. д. Падобная сітуацыя і ў іншага прэтэндэнта Валерыя Цапкалы. Калі такая тэндэнцыя будзе захоўвацца, то для рэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты ім проста не хопіць 100 тысяч подпісаў (штаб Бабарыкі здаў 365 тысяч подпісаў, штаб Цапкалы — 160 тысяч).

"Гэта быў мой подпіс. Гэта быў подпіс майго суседа. Гэта быў ваш подпіс і подпіс вашых сяброў, — гаворыць Марыя Калеснікава, прадстаўнік штабу Віктара Бабарыкі. — Дзяржава прызнала несапраўдным мяне. Дзяржава прызнала несапраўдным майго суседа. Прызнала несапраўдным вас і вашых сяброў. Яна не бачыць нас...".

Штаб Бабарыкі заяўляе, што адбываецца "крадзеж подпісаў". На яго думку, гэта сведчыць пра слабасць сістэмы і яе страх "застацца без улады". Прыхільнікаў Віктара Бабарыкі, які цяпер знаходзіцца за кратамі, заклікаюць не адчайвацца і не апускаць рукі, а "набрацца цярпення, чакаць і рабіць". Што менавіта рабіць — у відэароліку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі