Вы тут

У Канапацкай і Чэрачня налічылі больш подпісаў, чым яны заяўлялі

Сёлета прэзідэнцкія выбары ў Беларусі праходзяць па традыцыйным сцэнары / pixabay.com

30 чэрвеня ЦВК агучаны вынікі праверкі подпісаў, сабраных за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі. Прэтэндэнтаў, у якіх засталося больш за 100 тысяч подпісаў, шэсць. З гонкі выбывае Валерый Цапкала — ён здаў 160 тысяч, але пасля праверкі засталося 75 тысяч. У Віктара Бабарыкі, які цяпер у СІЗА КДБ, з 365 тысяч подпісаў засталося 165 тысяч. У іншых прэтэндэнтаў такога вялікага "браку" не выяўлялі.

Андрэй Дзмітрыеў здаў больш за 107 тысяч подпісаў. Пасля праверкі ў яго застаўся 106841 подпіс. Проста зайздросная якасць збору подпісаў! У Цапкалы мінус 85 тысяч, у Бабарыкі — мінус 200 тысяч, а ў Дзмітрыева — адзінкі.

Святлана Ціханоўская заяўляла. што сабрала 110 тысяч подпісаў. У выніку ў яе сапраўднымі прызналі 104,7 тысячы подпісаў. Амаль 2 мільёны засталіся ў Аляксандра Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.