Выбары без Валерыя Цапкалы: пасля праверкі засталося менш за 100 тысяч подпісаў

Выбары без Валерыя Цапкалы: пасля праверкі засталося менш за 100 тысяч подпісаў

30 чэрвеня ЦВК Беларусі агучыў выніковыя лічбы па подпісах за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты, якія пасля праверкі палічылі сапраўднымі. У экс-кіраўніка беларускага Парка высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалы засталося крыху больш за 75 тысяч з 160 тысяч, якія ён здаваў. Гэта азначае, што яго не зарэгіструюць. Патрэбную колькасць подпісаў для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты здалі толькі 6 чалавек: Аляксандр Лукашэнка — 1 млн 939 тысяч, Віктар Бабарыка — 165 тысяч з 365 тысяч, Сяргей Чэрачань — 143 тысячы, Ганна Канапацкая — 146 тысяч, Андрэй Дзмітрыеў — 106 тысяч, Святлана Ціханоўская — 104 тысячы. Вядома, што Чэрачэнь, Канапацкая і Дзмітрыеў раней заяўлялі, што сабралі крыху больш за 100 тысяч. Цяпер жа ў першых двух подпісаў стала больш, а ў апошняга ці не ўсе сабраныя подпісы прызналі сапраўднымі.

Як бачым, шмат подпісаў страціў Віктар Бабарыка, у Мінску — дзясяткі тысяч. У яго засталося 63 тысячы подпісаў, сабраныя ў сталіцы. У Лукашэнкі — 306 тысяч, а ў Канапацкай — 126 тысяч з 146 тысяч прызнаных сапраўднымі!

Цяпер ЦВК будзе прымаць рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты. Наяўнасць 100 тысяч подпісаў яшчэ не гарантуе рэгістрацыю.

Выбары без Валерыя Цапкалы: пасля праверкі засталося менш за 100 тысяч подпісаў
rec.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі