Сенатары ўхвалілі змены ў закон аб СМІ
![Сенатары ўхвалілі змены ў закон аб СМІ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000022_1530199409_308676_big.jpg.webp?itok=JN_l7TNv)
28 чэрвеня Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі ўхваліў змены ў закон аб СМІ. Законапраект прадстаўляў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, інфармуе БЕЛТА.
Два тыдні таму ў другім чытанні за змены ў закон аб СМІ прагаласавалі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Адно з галоўных новаўвядзенняў — ідэнтыфікацыя асобаў, якія пакідаюць на сайтах у інтэрнэце каментары.