"СБ" працягвае серыю публікацый пра "справу БЕЛТА" і Tut.by

"СБ" працягвае серыю публікацый пра "справу БЕЛТА" і Tut.by

"СБ" працягвае серыю публікацый пра "справу БЕЛТА" і Tut.by. У сераду галоўным пасылам тэкста нейкага Сяргея Бондарава было тое, што Tut.by — гэта не СМІ, а яго супрацоўнікі — не журналісты. Падкрэслівалася, што ў справе няма ніякай палітыкі, гэта толькі крымінал. Тэкст, які з'явіўся ў чацвер, падпісаны нейкім Віктарам Андрэевым. У цэнтры ўвагі зноў апынуліся незалежныя журналісты, недзяржаўныя СМІ, іх фінансаванне, кантэнт і г. д. Асобна аўтар спыніўся на Tut.by.

Як інфармавала Еўрарадыё, Следчы камітэт распачаў справу пра незаконны доступ да платнай падпіскі дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА. 7 жніўня адбыліся ператрусы ў офісах Tut.by і БелаПАН. На працягу 7-9 жніўня былі затрыманыя восем чалавек: Марына Золатава, Ганна Калтыгіна, Галіна Уласік, Ганна Ермачонак, Таццяна Каравянкова, Паўлюк Быкоўскі, Аляксей Жукаў, Ірына Леўшына. Усіх іх пасля выпусцілі на волю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі